Відэа з этапамі аперацыі дактары апублікавалі ў сацыяльных сетках.

Скрын відэа дактароў

Скрын відэа дактароў

Што здарылася з мужчынам? Віктар атрымаў траўму два гады таму. На яго ўпала бетонная пліта, але ён выжыў.

«Мы былі на рыбалцы, скончыліся чарвякі, а там побач ферма закінутая стаяла. Мы зайшлі на гэту ферму, каб накапаць чарвякоў. Снег уначы выпаў — склаўся дах бетонны», — апісвае ў відэа сам Віктар, што было ў той дзень.

Калі яго дасталі, на месцы твару было месіва. Са слоў Віктара, адно вока ён праглынуў, яго вынялі з глоткі і вярнулі на месца (і яно захавала функцыянальнасць).

Увесь гэты час у мужчыны была працяглая рэабілітацыя, шмат лекараў дапамагалі яму аднавіцца.

Калі ён трапіў да пластычных хірургаў, ён быў без верхняй сківіцы, без носа, з выяўленай дэфармацыяй чэрапа, не мог нармальна дыхаць, гаварыць, есці, сацыялізавацца.

Рэканструкцыяй твару займаецца група мінскіх хірургаў — Дзмітрый Ладуцька, Аляксандр Вараб'ёў, Андрэй Пекар, Аляксандра Губічава, Аляксандр Бар'яш, Дзмітрый Румо, Мая Казека. 

Нос яму вырашылі вырасціць — у прамым сэнсе. На перадплеччы мужчыны ўжо 2 месяцы «жыве» сабраны дактарамі ўручную новы нос.

У рамках гэтай аперацыі хірургі ўзялі храсток з рабра пацыента, асаблівым чынам сфармавалі скурны лапік на перадплеччы, змясцілі туды гэты храсток, як аснову для будучага носа, сфармавалі ноздры.

Доктары пішуць, што гэта толькі пачатак рэканструкцыі твару. Віктара чакае яшчэ шмат аперацый. Іх асноўная задача — наколькі гэта магчыма, вярнуць чалавеку якасць жыцця.

Асцярожна: фоты ніжэй могуць вас шакаваць. Калі не гатовы іх убачыць, не гартайце ніжэй.

Для прагляду ўкрытага кантэнту націсніце на яго.

Так мужчына выглядае цяпер. Скрын відэа дактароў

Так мужчына выглядае цяпер. Скрын відэа дактароў

Для прагляду ўкрытага кантэнту націсніце на яго.

Нос, вырашчаны на руцэ. Фота: сацсеткі дактароў

Нос, вырашчаны на руцэ. Фота: сацсеткі дактароў

Для прагляду ўкрытага кантэнту націсніце на яго.

Схема таго, як будуць аднаўляць твар. Скрын відэа дактароў

Схема таго, як будуць аднаўляць твар. Скрын відэа дактароў

Клас
19
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
22
Сумна
10
Абуральна
2