Відэа літаральна ўзарвала тыкток, набраўшы за суткі больш за 270 тысяч праглядаў.
Карыстальнікі сацыяльнай сеткі актыўна абмяркоўваюць яго. Адны спачуваюць незайздроснай долі нябожчыкаў, адзначаючы, «як крыўдна ў канцы шляху ляжаць у балоце».
Іншыя перажываюць з-за магчымых наступстваў такіх падтапленняў для жывых.
«Могілкі на грунтавых водах, а потым усё гэта ідзе ў нашы студні і водаправод», — піша адна з каментатарак.
Але многія адзначылі, што іх «больш дзівіць колькасць свежых магіл, а не бруд».
«Гэта столькі памерла людзей за год. Страшна, што робіцца», — адзначыў нехта.
Новыя гарадскія могілкі ў Лесіне адкрылі крыху больш за два гады таму. Першае пахаванне тут зрабілі ў лістападзе 2021 года. Па стане на сакавік 2023 года на могілках было больш за 800 магілаў.
Тут і цяпер амаль няма помнікаў, бо арганізацыі, якія займаюцца ўстаноўкай надмагілляў, адмаўляюцца браць замову на іх праз асаблівасці мясцовага грунту.
Чытайце таксама: