Мілаш Бікавіч. Фота: Wikimedia Commons
«Я быў бы рады здымацца ў «Белым лотасе» — серыяле, які мне сапраўды падабаецца, папрацаваць з калегамі, якіх я паважаю. Аднак мой удзел у праекце стаў немагчымым па прычынах, якія выходзяць за рамкі творчасці, бо я не гатовы мяняць свае прынцыпы», — напісаў ён у сацсетках.
Крыніцы Deadline паведамілі, што HBO скасаваў кантракт з Бікавічам і вырашыў «перапрацаваць» фрагменты з яго ўдзелам. Афіцыйнага паведамлення, чаму было прынятае рашэнне, няма
У студзені МЗС Украіны звярнуўся да HBO, заявіў, што акцёр падтрымлівае Расію з пачатку поўнамаштабнай вайны і спытаў тэлеканал, ці «нармальна» яму працаваць з Бікавічам.
Сам акцёр назваў тое, што адбылося, «перамогай абсурду і паразай мастацтва», піша РБК.
Чытайце таксама:
Брэд Піт знімецца ў апошнім фільме Таранціна
У пракат выйшаў польскі гістарычны баявік пра Тадэвуша Касцюшку