Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor Getty Images

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor Getty Images

«Вось цяпер толькі з раніцы размаўляў з Генштабам: на адным з участкаў, вядома, складанасць сітуацыі звязаная якраз з беспілотнымі лятальнымі апаратамі», — адзначыў Пуцін.

На якім менавіта кірунку і ўчастку фронту ўзнікла праблема з-за беспілотнікаў, ён не ўдакладніў.

Днямі акурат выйшаў праграмны артыкул галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны Валерыя Залужнага, у якім ён адмыслова падкрэсліў, што ўкраінскае войска робіць стаўку на выкарыстанне БПЛА.

На погляд Залужнага, беспілотныя і іншыя найноўшыя тэхналагічныя сістэмы здольныя вырашыць шэраг ключавых праблем у арганізацыі і вядзенні баявых дзеянняў. З іх дапамогай павышаецца ступень бескантактнасці і, як следства, зніжаецца ўзровень страт і ступень ролі традыцыйных сродкаў паражэння ў выкананні баявых задач. А самі баявыя дзеянні адбываюцца з абмежаваным прыцягненнем цяжкай баявой тэхнікі.

Беспілотнікі дазваляюць паражаць як надводныя, так і падводныя сілы праціўніка на ўсю глыбіню тэатра ваенных дзеянняў на моры з высокай эфектыўнасцю і мінімальнымі рызыкамі для асабістага складу. З іх дапамогай можна наносіць масіраваныя раптоўныя ўдары па абʼектах крытычнай інфраструктуры і камунікацый праціўніка без выкарыстання дарагіх і складаных у эксплуатацыі ракет і пілатуемай авіяцыі.

Чытайце таксама:

У барацьбе за ініцыятыву ў вайне Залужны робіць стаўку на беспілотнікі

Украінскія разведчыкі знішчылі ў Крыме расійскі ракетны катар

Буданаў: Атакі беспілотнікаў на расійскую інфраструктуру могуць вырасці

Мінабароны Расіі паведаміла пра 21 збіты беспілотнік

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0