У хуткім часе пенсіянерка знайшла 37-гадовую варажбітку з Мастоўскага раёна. Тая пацвердзіла, што на пажылой жанчыне ляжыць псута і паабяцала пазбавіць яе ад усіх бед. Канешне, за працэдуру ачышчэння ўзяла з пенсіянеркі 500 рублёў, паведамляе абласная міліцыя.

Аднак праз некаторы час жанчына зразумела, што рытуал не прынёс эфекту, і звярнулася ў міліцыю.

Дзеянні варажбіткі кваліфікавалі па артыкуле «Махлярства». Ёй пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Зараз міліцыя шукае пацярпелых.

«Варажбітка» Алена Аляксееўна Юзэпчук​, 05.03.86, якая пражывае ў вёсцы Дубна Мастоўскага раёна.

Калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй на гэты конт або пацярпелі ад яе дзеянняў, звярніцеся ў Кастрычніцкае РУУС г.Гродна або паведаміце па тэлефоне 102.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0