Фота: БелТА

Фота: БелТА

31 студзеня днём пераважна па паўночнай палове пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. У начны і ранішні час месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -5..+1°С, максімальная днём +1..+6°С. У Мінску чакаецца раніцай -3°С, удзень +1°С, кароткачасовыя ападкі;

1 лютага ўмовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы. Таму на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (мокры снег, дождж), ноччу невялікія, днём умераныя. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу -4..+2°С, днём -1..+5°С. У Мінску раніцай -1°С, удзень +1°С, працяглыя ападкі (дождж);

Ноччу 2 лютага на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па па краіне невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу -4..+2°С, днём -2..+5°С. У Мінску раніцай мінус 2°С, удзень каля нуля, увечары мінус 1°С. Кароткачасовыя ападкі.

Чытайце таксама:

З-за туману на дарогах слабая бачнасць. ДАІ перасцерагае аб небяспецы

«14 дзён без аўталаўкі». Жыхары вёскі ў Рагачоўскім раёне паставілі мясцовы рэкорд жыцця ў ізаляцыі

У Мінску забаранілі катацца на самакатах узімку і яшчэ чатыры тыдні

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0