У Мінску адзначаецца сезонны ўздым захворвання на ВРІ. Пра гэта паведаміла на аператыўнай нарадзе ў мэрыі галоўны доктар Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Іна Кандрэскул, піша БелТА.

«Санітарна-эпідэміялагічная абстаноўка ў Мінску стабільная, кантралявааная. Назіраецца сезонны ўздым ВРІ. Так, была насцярожанасць, прымаліся меры прафілактыкі вострых рэспіраторных захворванняў. Галоўная задача — прадухіліць развіццё масавых вострых рэспіраторных захворванняў, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам. Трэба памятаць аб захаванні правіл асабістай гігіены, рэспіраторнага этыкету, вакцынацыі супраць адру, грыпу і іншых», — сказала Іна Кандрэскул.

У асноўным цыркулююць адэнавірусы, вірусы парагрыпу і іншыя негрыпозныя рэспіраторныя вірусы. Рэгіструюцца адзінкавыя выпадкі грыпу А.

У горадзе вакцынавана ад грыпу больш за 400 тыс.чалавек. Вакцыны ёсць ва ўсіх установах аховы здароўя. У групе рызыкі — людзі старэйшыя за 65 гадоў, з хранічнымі захворваннямі, дзеці да 3 гадоў.

«У Беларусі ВРІ і грып характарызуюцца сярэдняй інтэнсіўнасцю. За мінулы каляндарны тыдзень захворванне вырасла на 33% у параўнанні з папярэднім тыднем», — дадала Іна Кандрэскул. Большасць хворых — дзеці (57%).

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0