Бі-2. Фота: з сайта radior.lt

Бі-2. Фота: з сайта radior.lt

Удзельнікаў групы «Бі-2» этапуюць з Пхукета ў Цэнтр часовага ўтрымання іміграцыйнай паліцыі Тайланда ў Бангкоку для наступнай дэпартацыі, паведаміў РІА Навіны генконсул РФ у Пхукеце.

«Бі-2» затрымалі некалькі дзён таму пасля канцэрта. Паведамлялася, што яны выступалі без адпаведнага дазволу.

Учора стала вядома, што кожнага з удзельнікаў гурта аштрафавалі на 95 даляраў у эквіваленце. Усяго былі затрыманыя сем чалавек.

«Бі-2» быў створаны ў 1988 годзе ў Бабруйску. Заснавальнікі і нязменныя ўдзельнікі — Шура Бі-2 і Лёва Бі-2. У склад каманды таксама ўваходзяць Андрэй Званкоў, Макс Лакмус, Барыс Ліфшыц і Ян Ніколенка.

У маі мінулага года Мінюст Расіі ўнёс музыканта Ягора Бортніка (Лёва «Бі-2») у рэестр «інагентаў». У Мінюсце тады заявілі, што Бортнік выступаў супраць расійскага ўварвання ва Украіну, негатыўна выказваўся пра Расію, яе грамадзян і органаў дзяржаўнай улады.

Чытайце таксама:

Удзельнікаў «Бі-2» затрымалі пасля канцэрта на востраве Пхукет. Гурт выступаў без дазволу

Удзельнікаў гурта «Бі-2», затрыманых у Тайландзе, аштрафавалі

Лёву Бі-2 прызналі ў Расіі замежным агентам

«Пуцінская Расія выклікае толькі агіду і гідлівасць». Лёва Бі-2 заявіў, што не вернецца ў РФ

Гурт «Бі-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Колыбельная»

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
26