Кандыдатура Барыса Надзеждзіна першапачаткова была ўзгодненая асабіста з першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Сяргеем Кірыенкам, але яго апошнія дзеянні выклікаюць сапраўдную раз'юшанасць у крамлёўскага куратара ўнутранай палітыкі, паведамляе тэлеграм-канал «Можем объясніть».

Словы і дзеянні Надзеждзіна парушаюць негалосныя дамоўленасці, і цяпер ЦВК «настойліва рэкамендавана» не дапускаць Надзеждзіна да выбараў, паведамілі «МА» два суразмоўцы, блізкія да АП і кіраўніцтва Дзярждумы.

«Уладзіленыч у ах*е (маецца на ўвазе Кірыенка). Дамаўляліся моцна не паліваць лайном Пуціна і СВА (вайну ва Украіне), а на справе атрымалі сапраўдны цэбар лайна», — кажа адзін з суразмоўцаў «МО».

На днях Надзеждзін заявіў: «Першым указам я вызваляю ўсіх палітычных зняволеных… Прапаную перамовы Украіне, спыню ўказ аб мабілізацыі».

«Апошняй кропляй сталі ягоныя словы пра Дунцову (заявіла пра ўдзел у выбарах, але яе ініцыятыўную групу не зарэгістравалі — НН), што яна будзе яго прадстаўніком на дэбатах. Ніхто, вядома, не будзе дапускаць яе з такой антыдзяржаўнай пазіцыяй да федэральнага тэлебачання», — кажа іншая крыніца «МО».

Абодва суразмоўцы прагназуюць, што «Надзеждзіна моцна мачыць не будуць», каб «не рабіць яму лішнюю рэкламу»: «Проста ціха не дапусцяць і ўсё». Праўладныя СМІ не крытыкуюць Надзеждзіна, але згадваюць яго мімаходзь, разам з кандыдатамі «другога шэрагу».

У аглядным матэрыяле пра выбары на Першым канале ўвага нададзена Пуціну, а таксама прадстаўнікам думскіх партыяў Слуцкаму, Харытонаву і Даванкову, а прозвішча Надзеждзіна проста называюць сярод астатніх кандыдатаў. Падобны матэрыял ёсць і на сайце ТВЦ.

«Занадта вялікая рызыка, што Надзеждзін акажацца гэтакай «расійскай Ціханоўскай», — тлумачыць палітолаг Абас Галямаў. — Гэта ж па сутнасці будуць не столькі выбары прэзідэнта, колькі рэферэндум па пытанні аб вайне і міры: хочаш вайны — галасуй за Пуціна, хочаш міру — галасуй за Надзеждзіна. Пуціну ў гэтай сітуацыі нічога не свеціць. Крэмль не можа сабе дазволіць такія рызыкі».

Тым часам сёння стала вядома, што Барыс Надзеждзін сабраў ужо 150 тысяч подпісаў.

Чытайце таксама:

Фізік, бард і шматдзетны бацька — хто такі Барыс Надзеждзін, за вылучэнне якога ў Расіі людзі стаяць у чэргах, каб пакінуць свой подпіс

У Расіі выстройваюцца чэргі, каб падпісацца за кандыдата Надзеждзіна

Ад Рабіновіча да Дунцовай. У ЦВК Расіі ўжо паступіла 16 заявак ад прэтэндэнтаў у прэзідэнты

Клас
12
Панылы сорам
18
Ха-ха
24
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
17