Часцей за ўсё на публіцы Лукашэнка-малодшы з'яўляецца ў добра скроеных уборах цёмна-сіняга і чорнага колераў. Як мяркуецца, рэчы для маладога чалавека шыюцца ў сталічным атэлье LineA — там жа, дзе ствараюцца касцюмы амаль усёй лукашэнкаўскай эліты.

Пасталеўшы, Мікалай стаў насіць стрыжку-«брытанку».

Юнак, як і бацька, захапляецца хакеем. Падчас паездкі беларускай дэлегацыі ў Кітай Сі Цзіньпін падарыў хлопцу спартыўны касцюм з кітайскім сцягам. Зрэшты, наўрад ці падарунак прыйшоўся да двара — ён выраблены ў бела-чырвоных колерах з залатой устаўкай.

Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Фота: прэс-служба Лукашэнкі

У гардэробе Колі таксама можна заўважыць некалькі рэчаў ад LEPSHY — праўладнага мерча.

Фота: фан-старонка Колі ў інстаграме

Фота: фан-старонка Колі ў інстаграме

У рэдкія моманты, калі Мікалай знаходзіцца на трыбуне, можна разгледзець адзенне, якое ён выбірае для не пратакольных мерапрыемстваў. Так, на адзін з матчаў юнак прыйшоў у футболцы ад Stone Island — любімым брэндзе англійскіх ультрас і прыхільнікаў ультраправых ідэй.

Фота: pressball.by

Фота: pressball.by

Для іншых паўсядзённых аўтфітаў хлопец абірае дэмакратычныя маркі спорт-кэжуал. Напрыклад, цішоткі ад Under Armour ці класічныя пола ад вядомага брэнда Marc O'Polo.

Фота: скрын відэа

Фота: скрын відэа

Цікава, што ў адрозненне ад іншых сваякоў гардэроб Колі нельга назваць багатым. Тое ж датычыцца аксэсуараў: хлопец увогуле не носіць гадзіннікаў.

Фота: president.gov.by

Фота: president.gov.by

У 2020-м Мікалай запомніўся бронекамізэлькай і аўтаматам, з якімі прадэманстраваў сваю лаяльнасць і рашучасць абараняць ідэі кіраўніка сям'і.

Фота: «Пул першага»

Фота: «Пул першага»

***

Мікалай, трэці сын Аляксандра Лукашэнкі, нарадзіўся 31 жніўня 2004 года. Мама Колі Ірына Абельская — былая асабістая доктарка кіраўніка Беларусі. Цяпер яна галоўная доктарка Рэспубліканскага клінічнага медычнага цэнтра (лечкамісіі).

Чытайце таксама:

Якія рэчы мы знайшлі ў гардэробе Ірыны Абельскай

Коля з дзяцінства быў частым спадарожнікам бацькі. Ёсць меркаванне, што ідэя браць у замежныя паездкі дзіця прыйшла лорду Цімаці Бэлу — брытанскаму піяр-стратэгу, які ў сярэдзіне нулявых працаваў над іміджам Лукашэнкі. Спецыялісту здавалася, што маленькі сын надае вобразу палітыка мяккасці і чалавечнасці.

Лукашэнка заяўляў, што не мог ні з кім пакінуць хлопчыка, бо той слухаўся толькі бацьку. Яго значная роля ў жыцці хлопца бачная і ў дробязях. Аднойчы, заўважыўшы, што служба пратаколу своечасова не дала Лукашэнку-старэйшаму парасон, Мікалай ірвануў да яго, каб падзяліцца сваім.

Фота: скрын відэа

Фота: скрын відэа

Калі ў студзені 2023 Лукашэнка наведваў МТЗ, то згадваў, што Мікалай пастаянна сядзіць у інтэрнэце. «Карысці ад яго шмат. Ён мне прыносіць усю інфармацыю. Вось ты заўтра нешта брыдкае пра мяне напішаш, а ён мне «тата, паглядзі, народ піша», — расказваў палітык.

Мікалай цяпер студэнт. Ён паступіў на біяфак БДУ, але цяпер па праграме вучыцца ў Пекінскім універсітэце.

Чытайце таксама:

Дзесяць крокаў, як у СМІ раскручвалі асобу Колі Лукашэнкі

Коля Лукашэнка прывёз бацьку з Кітая незвычайныя цукеркі. Беларускія вытворцы здолелі іх паўтарыць

У сем гадоў Коля Лукашэнка ламаў руку і страляў з аўтамата

Клас
6
Панылы сорам
16
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
34

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?