Уладзімір Нісцюк — падпалкоўнік запасу, ваенны перакладчык нямецкай мовы, быў дэпутатам XIII склікання і падтрымаў імпічмент Аляксандру Лукашэнку, нагадвае БСДП у сваім тэлеграм-канале.

У БСДП Уладзімір Нісцюк быў намеснікам старшыні партыі. У 2008 г. пасля вызвалення з турмы Аляксандра Казуліна разам з Аляксеем Каралём, Вольгай і Аляксандрам Казуліным пакінуў партыю праз канфлікт з абраннем старшынёй БСДП Анатоля Ляўковіча.

Пасля гэтага адышоў ад палітыкі і займаўся развіццём альтэрнатыўнай энергетыкі. Працаваў дырэктарам ТАА «Белветраэнерга» і выканаўчым дырэктарам асацыяцыі «Узнаўляльная энергетыка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
27
Абуральна
2