Урсула фон дэр Ляен і Уладзімір Зяленскі ў Кіеве 4 лістапада 2023 года. Фота: твітар (Х) прэзідэнта Еўракамісіі

Урсула фон дэр Ляен і Уладзімір Зяленскі ў Кіеве 4 лістапада 2023 года. Фота: твітар (Х) прэзідэнта Еўракамісіі

Прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен застаецца фаварыткай на другі тэрмін на пасадзе, і ні адзін іншы кандыдат, як уяўляецца, пакуль не мае шанцаў замяніць яе. Пра гэта гаворыцца ў публікацыі выдання Politico, чые журналісты пагутарылі са шматлікімі крыніцамі ў Брусэлі, піша «Еўрапейская праўда».

Аднак летась фон дэр Ляен крытыкавалі за перавышэнне службовых інструкцый — за яе безумоўную салідарнасць з Ізраілем у барацьбе краіны супраць ХАМАС.

Дыпламаты таксама былі разгневаныя тым, што фон дэр Ляен праігнаравала сумесную заяву міністраў замежных спраў ЕС, якая прадстаўляла пазіцыю Еўрасаюза і заклікала Ізраіль да стрыманасці і павагі да міжнароднага права.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0