Герман Напольский Герман Напольскі Herman Napolsky

Герман Напольскі ў часе прэс-канферэнцыі. Скрын відэа belpresscenter / YouTube

Сярод прысутных на прэс-канферэнцыі быў Герман Напольскі, які наведвае практычна ўсе такога кшталту мерапрыемствы незалежна ад тэмы і задае абсурдныя пытанні.

Ён прадставіўся карэспандэнтам «Еўразійскай праўды» і задаў начальніку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Аляксандру Купчэню некалькі пытанняў у сваім стылі.

Спачатку Напольскі пацікавіўся, ці былі здзейснены злачынствы ў навагодніх касцюмах.

Аляксандр Купчэня Александр Купченя Alexander Kupchenya

Аляксандр Купчэня адказвае на пытанні Напольскага. Скрын відэа belpresscenter / YouTube

«Такіх фактаў не было зарэгістравана», — коратка адказаў Купчэня.

На пытанне, ці былі нецвярозыя Дзеды Марозы і Снягуркі, Аляксандр Купчэня адказаў, што, на яго меркаванне, такія людзі былі, але «супрацоўнікамі органаў унутраных спраў не затрымліваліся і не дакументаваліся».

А ці былі самастойныя звароты ў медыцынскія выцвярэзнікі?

«Такіх выпадкаў не было», — запэўніў міліцэйскі начальнік.

Чытайце яшчэ:

Заўсёднік прэс-канферэнцый Герман Напольскі ажаніўся на возеры Байкал

Лукашэнкаўскі прапагандыст спрабуе пратачыцца ў эмігранцкія колы 

Расійскія СМІ абураныя: Эстонія анулявала акрэдытацыю беларускаму журналісту Герману, які прадстаўляе неіснуючую газету

Клас
8
Панылы сорам
15
Ха-ха
36
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1