Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

На месца прыехалі пажарныя: месца ўзгарання знаходзілася на чацвёртым паверсе, паведамляе МНС.

Ратавальнікі спачатку эвакуявалі жыхароў з размешчаных вышэй кватэр, а потым прыступілі да тушэння пажару.

Як распавёў 30-гадовы гаспадар, ён спаў; пачуўшы жаласнае мяўканне ката, мужчына прачнуўся і пабачыў, што гарыць кухня. Ён паспрабаваў самастойна патушыць. Але ўбачыўшы, што спробы не прынеслі плёну, выйшаў на балкон і чакаў прыбыцця МНС.

Фота: 112.by

Фота: 112.by

Работнікі МНС аператыўна ліквідавалі пажар. Агнём пашкоджана мэбля, маёмасць у кухні, закураныя сцены, столь.

Гаспадар кватэры атрымаў тэрмічныя апёкі і ў стане сярэдняй ступені цяжкасці быў шпіталізаваны.

Прычына пажару высвятляецца. Імаверная прычына — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Чытайце таксама:

У Мінску на мужчыне на балконе загарэлася адзенне

На пажары ў Віцебску загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку дзіця

У Дзяржынскім раёне на пажары загінула дзіця

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0