Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

51-гадовы Ален Берсэ займаў пасаду прэзідэнта Швейцарыі ўсяго год, з 1 студзеня па 31 снежня 2023-га. Гэта асаблівасць швейцарскай палітычнай сістэмы: прэзідэнт там не абіраецца на нейкі працяглы тэрмін і не з'яўляецца кіраўніком дзяржавы ў звычайным разуменні. 

Кіраўнік дзяржавы ў Швейцарскай Канфедэрацыі калектыўны — гэта Федэральная рада, якая складаецца з сямі чалавек. Кожны з іх адказвае за пэўны кірунак працы і ўзначальвае адпаведны дэпартамент-міністэрства. З ліку гэтых сямі чалавек якраз штогод і абіраецца прэзідэнт, але ў яго няма ніякіх асаблівых дадатковых паўнамоцтваў, ён толькі «першы сярод роўных».

Ален Берсэ ўваходзіў у Федэральную раду Швейцарыі з 2012 года, узначальваючы там Дэпартамент унутраных спраў. Прэзідэнтам ён адзін раз ужо быў і раней — у 2018 годзе. А цяпер прыняў рашэнне пакінуць не толькі гэтую сімвалічную пасаду, але і ўвогуле выйсці з Федэральнай рады. Перадусім гэтай падзеі і прысвечаны ягоны развітальны ролік.

Чытайце таксама:

Каралева Даніі зракаецца пасаду

«Лукашэнка выглядаў кепска». Эксперты ацанілі перспектывы блакавання ў Беларусі ютуба

Ціханоўская vs Лукашэнка. Параўналі водгукі на навагодні выступ палітыкаў

Клас
51
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
0