У пратаколе аб адміністрацыйным парушэнні, які паступіў у суд з мясцовага аддзялення міліцыі, запісана, што Наталля Сідлярэвіч са жніўня 2020 года была падпісаная на старонкі «Белсат», Tut.by, «Мая краіна вольная вялікая еўрапейская Беларусь!!!» у сацыяльнай сетцы «Одноклассники», а таксама тэлеграм-канал Symbal.by. Публікацыі гэтых інфармацыйных рэсурсаў улады раней занеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

На судовым пасяджэнні жанчына сваю «віну» прызнала і заявіла пра раскаянне. Гэта паслужыла для суддзі Максімовіч дастатковым, каб прымяніць у дачыненні да «правапарушальніцы» адносна мяккае пакаранне ў рамках ч. 2 арт. 19.11 КаАП — штраф у памеры пятнаццаці базавых велічынь, а таксама канфіскацыя мабільнага тэлефона IPhone 4S.

Чытайце таксама:

Алег Кулеша: «Спыняцца нельга. Бо ў беларускіх вязніцах і сёння, і заўтра людзі ўстануць ранкам і будуць грэбці снег»

Масавыя затрыманні пасля 18+ хентай-вечарынкі ў Мінску

Супраць палітвязня Алега Рубца завялі новую крымінальную справу. Ён зноў у ШІЗА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
16