— Сапраўды, я шмат езджу па свеце, але яшчэ ні разу не быў у Беларусі. Спадзяюся, аднойчы з'явіцца шанец пазнаёміцца з краінай. Мне вядома пра яе не так шмат, але хацелася б як-небудзь прыехаць, каб лепш даведацца пра культуру і людзей. Буду чакаць такой магчымасці.

Фігу падпісаны ў інстаграме на Арыну Сабаленка, якую ён лічыць адной з найлепшых тэнісістак свету.

— Беларускія клубы некалькі разоў сустракаліся з партугальскімі ў еўракубках. Барысаўскі БАТЭ гуляў з «Бенфікай», «Порту» і «Марыціму», мінскае «Дынама» — са «Спортынгам» і «Насьяналам». Ці памятаеце нейкія з гэтых матчаў?

— Канкрэтныя гульні не засталіся ў памяці, але беларускія клубы мне знаёмыя. У вас добрыя каманды. Вядома, у першую чаргу я заўсёды сачу за прадстаўнікамі Партугаліі. Але магчымасць выступіць у еўракубках — гэта заўсёды прывілей, які прыцягвае да вас шмат увагі ў футбольнай індустрыі.

Чытайце таксама:

Футбольнай зборнай Беларусі дазволілі згуляць два матчы на сваім полі

Вікторыя Бэкхэм падарыла мужу на Каляды куратнік — ВІДЭА

Майку футбаліста Рамана Васілюка прадалі з аўкцыёну за 14001 рубель

Клас
7
Панылы сорам
7
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4