Кім Чэн Ын. Фота: Korean Central News Agency / Korea News Service via AP

Кім Чэн Ын. Фота: Korean Central News Agency / Korea News Service via AP

Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын загадаў сваім вайскоўцам, вытворцам боепрыпасаў і ядзернай зброі паскорыць падрыхтоўку да вайны, каб супрацьстаяць таму, што ён назваў беспрэцэдэнтнымі канфрантацыйнымі крокамі з боку ЗША.

«Ён (Кім) паставіў баявыя задачы для Народнай арміі і прамысловасці боепрыпасаў, ядзернай зброі і сектараў грамадзянскай абароны, каб яшчэ больш паскорыць падрыхтоўку да вайны», піша Reuters.com

Гаворачы аб напрамках палітыкі на Новы год на ключавым пасяджэнні кіроўнай партыі ў сераду, Кім таксама заявіў, што Пхеньян пашырыць стратэгічнае супрацоўніцтва з «антыімперыялістычнымі незалежнымі» краінамі.

Кім таксама выклаў эканамічныя мэты на 2024 год, назваўшы яго «вырашальным годам « для выканання пяцігадовага плана развіцця краіны.

Шматдзённыя сходы партыйных і ўрадавых чыноўнікаў у апошнія гады выкарыстоўваліся для таго, каб рабіць ключавыя палітычныя заявы.

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5