Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

«У канцы снежня плануецца адкрыццё новых прамых авіяцыйных рэйсаў у Мінск. Верагодна, для новых груп мігрантаў», — гаворыцца ў запісе польскіх памежнікаў у сацсетцы X.

Таксама ў паведамленні адзначаецца, што міграцыйны ціск на беларуска-польскай мяжы захоўваецца, а ў якасці доказу памежнікі прыводзяць відэазапіс таго, як мігранты закідваюць галінкамі польскія патрулі. Падобныя інцыдэнты, як паведамляецца, за ўчора здарыліся двойчы.

Трывогу палякаў, мяркуючы з усяго, выклікае планаваны з 22 снежня прамы рэйс са Стамбула ў Мінск турэцкай авіякампаніі Southwind Airlines.

Чытайце таксама:

З Мінска ў Стамбул можна будзе даляцець на дзве гадзіны хутчэй, чым цяпер. Як такое магчыма?

«Стала ясна, што двух тыдняў было недастаткова». Фінляндыя зноў цалкам закрывае ўсе прапускныя пункты на мяжы з Расіяй

Польскія памежнікі паведамілі пра вялікую групу мігрантаў на беларускай мяжы

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
13
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
8