Беларусь прапанавала новы варыянт індэксацыі тарыфаў на транспарціроўку нафты па сваёй тэрыторыі ў Еўропу, піша Kommersant.ru.

Для паўночнай галінкі нафтаправода «Дружба», па якой цяпер ідзе толькі казахстанская нафта, Мінск прапануе павысіць тарыф на 43%, а для паўднёвай, па якой працягваюцца пастаўкі нафты з Расіі,— на 14,5%.

Ранейшая прапанова прадугледжвала рост тарыфу па абедзвюх лініях у 1,8 разу і не задавальняла Расію. У «Транснафце» паказваюць, што гатовыя абмяркоўваць тарыфы на паўднёвым кірунку, але іх узгадненне па паўночнай галінцы не ў кампетэнцыі кампаніі.

Аператар беларускай нафтатранспартнай сістэмы «Гомельтранснафта Дружба» накіраваў 17 лістапада «Транснафце» ліст з прапановай падняць тарыфы на транзіт нафты на сваёй тэрыторыі з 1 лютага 2024 года.

Так, кошт прапампоўкі на паўночным кірунку Унеча — Адамава (ідзе праз Беларусь у Нямеччыну) беларускі бок просіць павысіць на 43,4%, да 653,8 расійскага рубля за тону (на сёння 7,27 даляра), а на паўднёвай галінцы Унеча — Броды (праз Беларусь і Украіну ў Венгрыю, Славакію і Чэхію) — на 14,5%, да 195,8 руб. (2,18 даляра) за тону.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2