Лукашэнка паставіў задачу памочніку Аляксандру Косінцу ўзяць на кантроль работу з Экватарыяльнай Гвінеяй і Кеніяй — краінамі ў Афрыцы, дзе ён пабываў.

Гаворачы аб Кеніі, Лукашэнка таксама звярнуўся да Віктара Шэймана. «Я вам ужо гаварыў падчас палёту: вазьміце і займайцеся Афрыкай, як калісьці вы пачыналі. Яна павінна быць пад кантролем у вас як спецыяльнага пасланніка прэзідэнта (так Лукашэнка называе сябе — НН). Па Кеніі вы ведаеце пытанні, па якіх нас папрасіў прэзідэнт дапамагчы ім: тры глабальныя выгадныя для нас пытанні. Ну і іншыя. Таму Афрыка і Кенія асобна — гэта ваша пытанне. Афрыканскі кантынент. Вы пачыналі там, вы за яго адказваеце», — сказаў Лукашэнка, не назваўшы падрабязнасцяў дамоўленасцяў.

За працу з Кітайскай Народнай Рэспублікі персанальную адказнасць цяпер перад Лукашэнкам нясе першы віцэ-прэмʼер Мікалай Снапкоў, Індыю даручылі цяперашняму кіраўніку МЗС Сяргею Алейніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0