Іга Свёнтэк пасля перамогі на Выніковым турніры WTA ў Канкуне. Фота: Fernando Llano / AP

Іга Свёнтэк пасля перамогі на Выніковым турніры WTA ў Канкуне. Фота: Fernando Llano / AP

За гэтае званне са Свёнтэк змагаліся беларуска Арына Сабаленка, амерыканкі Коры Гаўф і Джэсіка Пегула, казахстанка Алена Рыбакіна, чэшка Маркета Вондраўшава.

Прэмія пад назвай WTA Player Award 2023 прысуджаецца штогод, пераможцаў выбіраюць прадстаўнікі міжнародных СМІ.

У мінулым сезоне Свёнтэк заваявала шэсць тытулаў на ўзроўні WTA, у тым ліку другі год запар выйграла «Ралан Гарос» у Парыжы, а таксама стала пераможцай выніковага турніру WTA.

Што тычыцца прызавых, то ў 2023 годзе Іга стала найлепшай у WTA-туры па заробках на турнірах — у яе актыве 9,86 млн даляраў.

Чытайце таксама:

Два матчы з удзелам Сабаленкі ўвайшлі ў топ-3 мінулага сезона. Але Арына ў абодвух прайграла

$12 мільёнаў за год! Сабаленка ў сусветным топе багатых спартсменак

Трэнер першай ракеткі свету: WTA дапусціла памылку, дазволіўшы ўдзельнічаць у турнірах расіянкам і беларускам

Сабаленка больш не першая. Свёнтак вяртае сабе званне першай ракеткі свету

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1