Дзяніс Кучынскі на канферэнцыі «Новая Беларусь», 2022 год. Фота: «Наша Ніва»

Дзяніс Кучынскі на канферэнцыі «Новая Беларусь», 2022 год. Фота: «Наша Ніва»

У свеце дыпламатыі, дзе ўсё падпарадкавана строгім правілам дрэс-коду, практычна не застаецца месца для праявы свайго стылю. Адзіная шчыліна — яркія і запамінальныя аксесуары.

Гульня з іміджам

Былая дзяржсакратарка ЗША Мадлен Олбрайт ператварыла свае брошкі ў невербальнае пасланне суразмоўцам. Напрыклад, на адну з сустрэч, на якой абмяркоўваліся складаныя адносіны ЗША і Ірака, яна надзела аксесуар са змяёй.

брош олбрайт

Фота: Vogue.ua

У гэтым жэсце хаваўся тонкі пасыл: іракскія СМІ, якія цалкам кантраляваліся ўрадам Садама Хусэйна, параўноўвалі Олбрайт з «непераўзыдзенай змяёй» — надзеўшы брошку, палітык прадэманстравала сваю вытрымку і добрае разуменне парадку дня.

Мужчыны, камплекты адзення якіх павінны адпавядаць пратаколу, у якасці «красамоўнага» аксесуара часта выбіраюць шкарпэткі. 

ТРюто

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо (злева). Фота: інстаграм дзеяча

Прэм'ер-міністра Канады Джасціна Трудо нават называюць пачынальнікам «шкарпэтачнай дыпламатыі». Так, на адным з самітаў НАТА, які праходзіў у Брусэлі, жадаючы падкрэсліць, што інтарэсы альянсу павінны стаяць вышэй за нацыянальныя, палітык надзеў шкарпэткі з сімволікай арганізацыі. 

Трук са шкарпэткамі, імаверна, спрабаваў пракруціць і беларускі дзеяч Аляксандр Азараў. Праўда, ход аказаўся няўдалым.

Новая Беларусь канферэнцыя

Ціханоўская, Вячорка і Азараў на канферэнцыі «Новая Беларусь», 2023 год. Фота: фэйсбук Сяргея Падсасоннага

Але дадаць перцу ў лукі можна і інакш. Напрыклад, Дзяніс Кучынскі, дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі, запамінаецца сваімі гальштукамі. Расказваем, як яны трапілі ў яго гардэроб.

Што на шыі ў Кучынскага

Набор гальштукаў Кучынскага склаўся выпадкова, а яго сапраўднае захапленне — калекцыя шкарпэтак з карцінамі Марка Шагала.

«Іх я адмыслова шукаю, таму што люблю творчасць гэтага мастака: 8-9 пар шкарпэтак у мяне ўжо ёсць. А што тычыцца гальштукаў — калі ў гарнітуры ты павінен быць 80% свайго часу, то, зразумела, гэты выраб дадае вобразу нейкую разнастайнасць»,

— расказвае ён.

Кучынскі

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Абіраць канкрэтны аксесуар пад кожную камандзіроўку не атрымліваецца. Часцей за ўсё ты кідаеш у чамадан некалькі гарнітураў, некалькі гальштукаў і пасля, на месцы, ужо з імі разбіраешся. Але бываюць выпадкі, калі я паспяваю пра гэта падумаць.

Напрыклад, на канферэнцыю «зялёных» у Германію я ўзяў гальштук са сланечнікамі — гэтая расліна з’яўляецца сімвалам адпаведнай партыі. Калі мы былі на сустрэчы з Робертам Хабекам, віцэ-канцлерам краіны, ён адразу яго заўважыў і сказаў, што гэты аксесуар вельмі сімвалічны».

Кучінскій

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Дарадца працягвае: «Увогуле, гальштук са сланечнікамі часта звяртае на сябе ўвагу, бо ён выкананы у жоўта-блакітных адценнях. Калі я надзяваў яго на візіты ў Швецыю, шведы адзначалі: «О, аксесуар у нашых колерах». На што я казаў: «Безумоўна, у вашых, але яшчэ і ў колерах Украіны».

Кучынскі

Фота: Facebook дзеяча

 Я разумею, што гэта можа гучаць дзіўна ці праставата, але вельмі часта да такіх элементаў — да колераў, да нацыянальнай сімволікі — шмат увагі».

Дзяніс згадвае, як у 2015-2016 годзе ў яго з'явіўся гальштук з элементамі вышыванкі.

«На адным з прыёмаў ён так спадабаўся аднаму з амбасадараў, што прыйшлося яму яго падараваць».

У Лондане дарадца надзяваў бардовы аксесуар з узорам, што нагадваў вензелі на тэкстылі, якім упрыгожвалі дамы англійскай шляхты. Нягледзячы на ​​багаты выгляд, каштуе такі гальштук нядорага:

Кучынскі

Фота: Facebook дзеяча

«У мяне няма гальштукаў даражэйшых за 20-30 даляраў, акрамя аднаго. Самы дарагі — з вітражамі Шагала, якія мастак рабіў у Чыкага. Ён каштуе 45 даляраў і, па сумяшчальніцтве, з'яўляецца адным з маіх самых любімых. Калі людзі заўважаюць творчасць мастака, яны пра яе пытаюцца, і гэта добрая нагода, каб завязаць small talk. Звычайна я расказваю, што Шагал нарадзіўся ў Віцебску. Шмат людзей гэтага не ведаюць: ім здаецца, што Шагал — расійска-французскі творца».

Кучынскі

Фота: архіў Дзяніса Кучынскага

Палітык часта спалучае класічны гарнітур з выразнымі аксесуарамі. На пытанне, ці не парушае гэта дыпламатычны пратакол, Кучынскі адказвае: «Дрэс-код у сферы, дзе я працую, існуе, але яркія гальштукі гэтаму не супярэчаць. У мяне ж няма вырабаў з купюрамі даляраў ці Дональдам Дакам».

Кучынскі

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Каб не апынуцца ў непрыемнай сітуацыі і не падвесці дэлегацыю, трэба добра разбірацца ў фарматах сустрэч і ўмець хутка рэагаваць на магчымыя змены:

«Некалі мы са Святланай сустракаліся ў Афінах з Дональдам Тускам. У нас была запланавана вячэра, на якую мы прыйшлі ў гарнітурах. Калі селі за стол, у нейкі момант спадар Туск кажа: «У нас жа сяброўская гутарка, таму не трэба прытрымлівацца пратакола». Тады гальштукі знялі ўсе: я, Франак і, вядома, сам Туск».

Сустрэча беларускай дэлегацыі з Дональдам Тускам. Фота: архіў Дзяніса Кучынскага

Сустрэча беларускай дэлегацыі з Дональдам Тускам. Фота: архіў Дзяніса Кучынскага

Замежныя дзеячы таксама выкарыстоўваюць адзенне як элемент невербальнай камунікацыі. Часта яны падбіраюць свае лукі для сустрэч са Святланай Ціханоўскай і яе паплечнікамі:

«Паколькі я адказваю за публічную дыпламатыю, я зважаю на такія рэчы. Дыпламаты ці палітыкі, якія прыходзяць на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, надзяваюць чырвоныя гальштукі і маюць белую кашулю — у выніку атрымліваецца спалучэнне «бчб». Яны спецыяльна гэта робяць, каб паказаць сваю падтрымку». 

Кучынскі

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Чытайце таксама:

Што ў гардэробе Святланы Ціханоўскай і колькі каштуе

Што надзець на карпаратыў. Уборы ад беларускіх дызайнераў на любы густ і кашалёк

Дарагія жанчыны! Што носяць нявесткі Лукашэнкі і колькі каштуе іх гардэроб 

Клас
14
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?