Брат-капуцын Арыюш Малыска каля касцёла Святога Баўтрамея на Зарэччы ў Вільні. Фота: «Наша Ніва»

 Брат-капуцын Арыюш Малыска каля касцёла Святога Баўтрамея на Зарэччы ў Вільні. Фота: «Наша Ніва»

Да гэтага каталіцкія службы ў Вільні на нерэгулярнай аснове адбываліся з 1997 г. Аднак для гэтага не было ні структур, ні святароў.

У 2016 г. была створана адмысловая парафія беларусаў Вільні пробашчам якой прызначылі а. Арыюша Малыску. Яна дзейнічае ў касцёле Святога Баўтрамея на Зарэччы.

Але па правілах капуцынаў манах не можа жыць адзін, а таму доўгатэрміновы статус а. Арыюша быў няпэўны.

Сёлета манахі-капуцыны стварылі адмысловую супольнасць братоў, ці інакш міні-манастыр. Гэта азначае, што капуцыны плануюць займацца працай з беларусамі ў Вільні ў доўгатэрміновай перспектыве і інвеставаць чалавечы рэсурс у гэта.

Стварэнне адмысловага міні-манастыра для служэння беларусам замежжа — першае ў гісторыі сучаснай Беларусі.

Клас
22
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0