Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху адказаў на словы французскага лідара Эмануэля Макрона, якія заклікаў Ізраіль «спыніць забіваць малых, жанчын і старых», піша Бі-бі-сі.

Нетаньяху заявіў, што сусветная супольнасць павінна асуджаць ХАМАС, а не Ізраіль. На рух ХАМАС ён усклаў і ўсю адказнасць за смерці цывільнага насельніцтва сектара Газа падчас цяперашняга супрацьстаяння з Ізраілем.

Біньямін Нетаньяху. Фота: Abir Sultan / Pool Photo via AP

Біньямін Нетаньяху. Фота: Abir Sultan / Pool Photo via AP

Армія Ізраіля, паводле яго слоў, стараецца перамяшчаць грамадзянскае насельніцтва з раёнаў, дзе вядуцца баі, тады як ХАМАС выкарыстоўвае іх у якасці «жывога шчыта». Пра тое, што падобныя выпадкі маюць месца, раней на гэтым тыдні казаў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

Нетаньяху ў сваёй заяве прыгразіў, што «злачынствы ХАМАС у Газе» неўзабаве могуць паўтарыцца ў Парыжы, Нью-Ёрку і па ўсім свеце.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон раней заклікаў Ізраіль спыніць бамбёжкі сектара Газа, але запэўніў, што Парыж катэгарычна асуджае тэракты, учыненыя ХАМАС.

Чытайце таксама:

Аль-Арабія: ХАМАС адпусціць сто закладнікаў у абмен на вызваленне палесцінскіх жанчын і непаўналетніх з ліку зняволеных

Францыя знайшла расійскі след у графіці з зоркамі Давіда ў раёнах Парыжа. Што вядома

Пасля заканчэння баявых дзеянняў Ізраіль будзе несці адказнасць за бяспеку ў сектары Газа — Нетаньяху

Клас
24
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1