У калекцыі тушаў для веек «Лакшэры» ад брэнда «Беліта» папаўненне. Лінейку дапоўніў прадукт, выраблены з італьянскіх кампанентаў Chromavis.

Туш Беліта

Фота: інстаграм брэнда

Новая туш — з калагенам і вітамінам Е. Вытворца сцвярджае, што гэтыя кампаненты ўмацоўваюць вейкі, а алей міндаля і жажаба, які таксама ёсць у складзе, аднаўляе іх структуру.

Туш Беліта

Фота: інстаграм брэнда

Каб зрабіць туш пластычнай, у склад дадалі ягадны і рысавы воскі — мяркуецца, што гэта дазволіць наносіць яе ў некалькі пластоў. Вытворца абяцае ўстойлівы эфект: туш не абсыпаецца і не застаецца на павеках.

Каштуе навінка 12,48 рубля. У хуткім часе яна апынецца у крамах, а пакуль яе можна замовіць на сайце брэнда.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?