Фота носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: stylishbag.ru

Фота носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: stylishbag.ru

Мультфільмы на відэакасетах

Такім чынам, ужо згаданая «Русалачка». Відэакасета ў пластыкавай ўпакоўцы для VHS-плэера. Выпушчаная ў 1990 годзе. Была ва ўжыванні, але ў добрым стане.

Цана — 18007 даляраў.

Іншыя лоты з відэакасетамі каштуюць нашмат танней, але таксама прыстойна. Напрыклад, мультфільм «101 далмацін» з 1992 года — 5101 даляр. На гэтым фоне за «Кароль Леў» зусім крыўдна: прадавец ацаніў дзве касеты ўсяго ў нейкія 378 даляраў.

Аўдыякасеты

У прыватнасці, касета з песнямі гурта Metallica на eBay прадаецца за 4000 даляраў.

Калі не шкада, то можна паспрабаваць прадаць на пляцоўцы таемна ўвезеныя ў Савецкі Саюз касеты папулярных заходніх груп. Або паэксперыментаваць з мясцовымі выканаўцамі.

Кнігі

Продаж і купля кніг на eBay вельмі папулярныя. Так, кніга 1881 года пра пакутніцкі скон імператара Аляксандра Мікалаевіча на пляцоўцы прадаецца за 40 тыс. На самой кнізе пазначная цана — 1 срэбны рубель. А вы кажаце — біткойн! У правільную паперу ўкладацца трэба!

Вось яшчэ прыклады больш сучасных кніжных лотаў. Калекцыйнае выданне 12 тамоў Валянціна Пікуля прадавец ацаніў у 2000 даляраў. Столькі ж каштуюць і 6 тамоў «Гісторыя беларускага мастацтва».

Матрошкі

Гэтыя дакладна ў кожнага другога знойдуцца. Чым унікальнейшае адзенне «сямейства», тым лепш. Напрыклад, цана на 6 матрошак у славянскіх «касцюмах» — амаль 3000 даляраў.

Лялькі

У якой дзяўчынкі ў дзяцінстве не было такой лялькі? Цяпер яна з падбітым вокам і вывернутай нагой захоўваецца невядома дзе. Вядома, нядобра прадаваць сяброўку дзяцінства, але за амаль дзесяць тысяч чаму б не?

Кішэнныя гульні

«Воўк ловіць яйкі» пад гандлёвай маркай «Электроніка» — гэта копія электроннай цацкі, што выпускалася кампаніяй Nintendo з 1980 па 1991 год. На eBay пакуль няма савецкай варыяцыі цацкі, затое прадаецца арыгінал з памылкай друку на адваротным баку гульні. Цана — 3600 фунтаў стэрлінгаў (каля 4368 даляраў).

Постар

Яшчэ адзін прыклад інвестыцый у «каштоўную паперу». Старыя постары заўсёды выклікаюць цікавасць у калекцыянераў. Узяць хоць бы плакат «Слава ВЛКСМ!» за 2000 даляраў.

Фотакамера

Не сакрэт, што старыя фотакамеры таксама цікавяць калекцыянераў па ўсім свеце. Прыклад з eBay — няспраўны фотаапарат ФЭД-Зоркі 1948 года з аб'ектывам ЗК СССР. Кошт — 2600 даляраў.

Майкі

Старыя майкі з лагатыпамі знакамітых рок-гуртоў, як аказалася, таксама каштуюць нятанна на электроннай гандлёвай пляцоўцы. Для пафасу ў аб'яве можна дапісаць «Майка з рэдкім прынтам» і паспрабуй дакажы, што прынт самы звычайны.

Вось старая майка Nirvana. Яе не насіў Курт Кабэйн, але каштуе футболка 4126 даляраў. Выцвілая майка з Queens абыдзецца ў 1800 даляраў.

Іншапланетны госць

І апошняе: калі да вас у агарод заляцеў метэарыт, лічыце пашанцавала. За грам метэарыта просяць ад 50 да 5000 даляраў. Нібыта Брагінскі метэарыт, да прыкладу, на eBay прадаецца за 37800 даляраў.

Вядома, не факт, што прадаўцы на eBay атрымаюць жаданыя грошы за свае лоты. Бо кошт тавараў вызначаюць яны самі, а пакупнікоў можа і не знайсціся. Аднак паспрабаваць прадаць старыя непатрэбныя рэчы на гандлёвай пляцоўцы за добрыя грошы можа кожны.

Чытайце таксама:

У Мінску распрадаюць бібліятэку Максіма Лужаніна і Яўгеніі Пфляўмбаўм

Кніга XV стагоддзя, падарунак на вяселле і аўтограф Ніла Геймана. Падвялі вынікі конкурсу на самыя буйныя і цікавыя прыватныя бібліятэкі Беларусі

На аўкцыёне ў Польшчы прадалі ўнікальныя ігральныя карты з Гродна. Ім амаль сто гадоў

Клас
16
Панылы сорам
10
Ха-ха
14
Ого
12
Сумна
6
Абуральна
9