Фота: Rafael Henrique/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

Фота: Rafael Henrique/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

Новыя матэрыялы дапаўняюць дакументы, перададзеныя НАУ раней, 27 чэрвеня 2023 года.

Перададзеныя гэтым разам у Міжнародны крымінальны суд матэрыялы ўключаюць:

1) дадатковыя доказы ўдзелу Лукашэнкі ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Каманда НАУ ўстанавіла іерархію адносін «начальнік-падначалены» паміж Лукашэнкам і датычнымі да супрацьпраўных дзеянняў службовымі і іншымі асобамі;

2) доказы і раней невядомыя факты датычнасці цэлага шэрагу беларускіх і расійскіх арганізацый, сярод іх БРСМ і іншых, а таксама іх кіраўнікоў і шэрагу членаў да незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь;

3) падрабязныя сведчанні аб праграме перавыхавання, арганізаванай рэжымам Лукашэнкі для ўкраінскіх дзяцей пад выглядам т. зв. рэабілітацыйнай праграмы ў лагеры «Дуброва» ў Беларусі, які знаходзіцца ва ўпраўленні дзяржкампаніі «Беларуськалій».

У дадатковых матэрыялах прыведзеныя доказы таго, што дзеці не былі дастаўлены ў лагер для лячэння або медыцынскай рэабілітацыі. Замест гэтага яны ўдзельнічалі ў насычанай праграме мерапрыемстваў, якая ўтрымлівала элементы палітычнага ідэалагічна абумоўленага перавыхавання, а таксама мілітарызацыі ўкраінскіх дзяцей.

У матэрыялах, перададзеных у МКС, утрымліваюцца ўстаноўленыя камандай НАУ асабістыя звесткі 37 украінскіх дзяцей, незаконна вывезеных з тэрыторыі Украіны. Усяго ж, па даных НАУ, з больш чым 20 часова акупаваных гарадоў і населеных пунктаў Украіны ў Беларусь было вывезена больш за 3 тыс. украінскіх дзяцей, з іх больш за 2100, уключаючы дзяцей-сірот, з відавочнымі парушэннямі нормаў міжнароднага гуманітарнага права. 

Чытайце таксама:

«Сур'ёзны сігнал усёй сілавой сістэме». Сілавікі Лукашэнкі аб’яўлены ў вышук

У Беларусі ўкраінскіх дзяцей вучаць: «Тут ты паслужыш вялікай Расіі»

Каманда Латушкі паведаміць МАК імёны больш як 150 спартсменаў і функцыянераў, звязаных з вайсковымі структурамі Беларусі

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0