«Карпарацыя твайго стану» ў інстаграме рэкламуе сваё мерапрыемства «Душа Русі», якое мае прайсці 11—12 лістапада. Рэкламнае відэа зроблена са здымкаў людзей, большасць з якіх апранутыя ў беларускія народныя строі. Пры гэтым відэа суправаджаецца подпісамі «We are Russians».

Каментатары пад ролікам заўважылі, што частка фота — фатаграфіі беларускіх святаў і ў цэлым большасць здымкаў ніяк не звязаная з Расіяй, бо на іх — беларусы.

«Навошта вы скралі фота беларускі? Чарговае пацверджанне, што так званая «русская культура» зараз — гэта красці, выдаваць чужое за свае… Які сорам! Ведалі, што Беларусь — іншая краіна? Які сорам!» — рэзка напісаў адзін з каментатараў.

Аўтарка гэтых фота — беларуская фатографка Аліса Цёсь. На сваёй старонцы ў інстаграм яна напісала: «Які цырк браць мае здымкі для падобных відэа».

Клас
3
Панылы сорам
15
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
44