Помнік Неўскаму ставяць на перакрыжаванні вуліц Старавіленскай і Нававіленскай, непадалёк ад пасольства Расіі. Фота: zapadrus_atlant / Telegram

Помнік Неўскаму ставяць на перакрыжаванні вуліц Старавіленскай і Нававіленскай, непадалёк ад пасольства Расіі. Фота: zapadrus_atlant / Telegram

Ідэю помніка прасоўваў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў, яе падтрымаў Лукашэнка.

— Гэта будзе вялікая конная скульптура, вышыня 11,5 метра з улікам пастамента. Ідуць работы па заліванні асновы пастамента, я думаю, што мы зможам гэты помнік адкрыць сёлета, — распавядаў Грызлоў.

Месца для гэтага помніка было абрана Мінскім гарвыканкамам. Гэта скрыжаванне Нававіленскай і Старавіленскай вуліц.

Помнік Аляксандру Неўскаму, які княжыў у сярэдзіне ХІІІ стагоддзя і не мае дачынення да Беларусі, не ўнікальны ў нашай краіне. Помнік Неўскаму ёсць у Віцебску.

Клас
3
Панылы сорам
16
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
62