Порт у Керчы. Фота: Крым. Рэаліі

Порт у Керчы. Фота: Крым. Рэаліі

Расійскія сродкі СПА знішчылі дзевяць украінскіх беспілотнікаў над Чорным морам і Крымам, яшчэ восем дронаў перахопленыя, заявілі ў Мінабароны Расіі. 

Абломкі аднаго са збітых беспілотнікаў упалі ў двары прыватнага дома ў сяле Арлоўка. Мужчына атрымаў пералом рукі.

Паводле мясцовых уладаў, сурʼёзных пашкоджанняў будынкаў і камунікацый у Севастопалі не зафіксавана.

Мінабароны РФ раней паведамляла, што ўвечары 4 лістапада УСУ нанеслі ракетны ўдар па суднабудаўнічым заводзе ў Керчы. Ракетай быў пашкоджаны адзін з караблёў на заводзе. У момант атакі там знаходзіўся адзін з самых сучасных караблёў ЧФ РФ — носьбіт крылатых ракет «Калібр».

Учора ў сеціве зʼявілася відэа з, як сцвярджаецца, момантам паражэння ракетай расійскага вайсковага карабля «Аскольд» у Керчы.

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0