Вадзім і Віка Цыгановы, Юрый Дудзь Вадим и Вика Цыгановы. Юрий Дудь Vadim and Vika Tsyganov. Yuri Dud

Цыгановы падчас размовы. Скрыншот відэа: vdud / YouTube

У тэлеграм-канале Вікі Цыгановай з'явілася відэа размовы Вадзіма Цыганова з пранкерам Лексусам.

«Дзякуй, хлопцы, што гэта зрабілі, гэта ўгар. Мы сыгралі добра, ваша каманда працуе на пяць балаў», — сказаў яму Цыганоў.

Але пранкеры пазней у сваім тэлеграм-канале абверглі, што ўдзельнічалі ў гэтым розыгрышы. Гісторыю з ператрусам яны назвалі «трызненнем узрушанай свядомасці». Яны заявілі, што Цыганоў тэлефанаваў, каб падзякаваць за пранк з прэм'еркай Італіі.

Нагадаем, нядаўна сямейная пара, якая падтрымлівае вайну ва Украіне, дала інтэрв'ю папулярнаму расійскаму блогеру Юрыю Дудзю, дзе падзяліліся сваімі канспіралагічнымі тэорыямі. Напрыклад, што яўрэяў будуць перасяляць у Бахмут і ўсё ідзе па плане Далеса (якога ніколі не існавала). Пазней спявачка заявіла, што тое скандальнае інтэрв'ю Дудзю зрабіла нейрасетка.

Клас
0
Панылы сорам
46
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
4