Юлія Матузава. Фота: з асабістага альбома Юліі Матузавай

Юлія Матузава. Фота: з асабістага альбома Юліі Матузавай

У Юліі бацькі прасілі згоду, каб раздаваць яе рэчы знаёмым, а пазней яна зразумела, што ейнага ў Беларусі застаецца ўсё менш.

«Мае рэчы, маё мінулае жыццё ўжо больш за два гады захоўваюцца ў бацькоўскай кватэры ў звычайных скрынках. Пытаннем часу было што з імі зрабіць. У мяне і ў маёй сям'і ўсё ж выспела гатоўнасць разабраць тыя скрынкі», — расказвае журналістка.

Юлія Матузава зʼехала з Беларусі ў чэрвені 2021 года «на месяц у камандзіроўку ад рэдакцыі». Тады яна працавала на Еўрарадыё. У Варшаву ўзяла самае неабходнае. З выправы вярнуцца на радзіму не можа. На яе распачалі крымінальную справу за тое, што журналістка. Боль эміграцыі даймае дагэтуль, прызнаецца яна.

«Я ніколі не планавала зʼязджаць у іншую краіну так надоўга, таму ўспрымаю гэты вопыт вымушаным і, вядома, несправядлівым. Маю сямʼю, блізкіх сяброў я не бачыла ўжо больш за два гады. Сумую па родных мясцінах, па Мінску, кватэры, магчымасці наведваць бацькоў на выходныя і працаваць журналістам дома», — кажа яна.

Яе новым, часовым домам стала Іспанія.

Юлія кажа, што найдаражэйшае і патрэбнае бацькі ёй прывезлі. Але яе гісторыя не ўнікальная. Шмат хто з беларусаў выпраўляўся на чужыну негатовымі са спадзевам хуткага вяртання. Цяпер жа мінулі гады і блізкім даводзіцца займацца пакінутымі рэчамі.

«Мае кнігі, карціны, якія сама малявала, сувеніры з падарожжаў — застаюцца ў бацькоў і не будуць раздавацца. А прывезці іх мне даволі складана. Ды і я пакуль жыву ў маленечкай студыі, дзе проста немагчыма ўсё размясціць», — адзначае Юлія.

Журналістка з тых беларусаў, якія плануюць вярнуцца на радзіму, «калі нешта там зменіцца». Думкі, што вяртання не будзе ўвогуле, яна не дапускае.

Глядзіце таксама:

«Маці перадае мне закаткі». Беларусы ў эміграцыі дзеляцца, якія падарункі папрасілі з радзімы

«Цэрбер вялікім нажом разразае мне твар». Студэнтка Ася Булыбенка — пра самае цяжкае зняволенне пасля зняволення, спробу суіцыду і вяртанне да жыцця

Марыла пра Беларусь у складзе Расіі, а стала «нацыяналісткай». Беларуская блогерка ў эміграцыі распавяла, як так сталася

Някляеў: Я пішу дзеля таго, каб не звар’яцець…

Клас
10
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
44
Абуральна
5

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?