Скрыншот відэа ў тыктоку

Скрыншот відэа ў тыктоку

У тыктоку завірусілася відэа, на якім бачна, як на сельскагаспадарчым полі ляжыць, меркавана, міна. Усяго ў некалькіх метрах ад яе хлопцы працягваюць збіраць цыбулю. Відэа набрала 341 тысячу праглядаў.

Ролік зняла дзяўчына, якая скончыла Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву. Цяпер яна павінна адпрацаваць два гады трэнерам у дзіцячай спартыўнай школе. Але, як бачна, выпускнікам вучылішча даводзіцца займацца не толькі сваімі непасрэднымі працоўнымі абавязкамі. Плацяць трэнерцы на адпрацоўцы ўсяго 850 рублёў, дзеліцца яна ў сацсетках. На пытанне, як яна апынулся на полі з цыбуляй замест спартовай залы, дзяўчына адказала лаканічна: «Няма каму збіраць».

Дзяўчына адзначыла ў тыктоку, што міна ляжала практычна на паверхні. Па словах трэнеркі, яны паведамілі аб небяспечнай знаходцы ў міліцыю, але ніхто не прыехаў.

Нехта з каментатараў прыгадаў аналагічны выпадак з сумным канцом: «Гадоў 15 таму хлопцы таксама такую знайшлі. І вырашылі раскруціць. Хлопец застаўся без нагі». Але шмат хто паставіўся да выпадку з гумарам і пачаў жартаваць: «Чакаем распакоўку!», «Чорная метка ад Прыгожына?», «Забірай капусту квасіць замест гнёту».

Чытайце таксама:

Каля адной з вёсак у Драгічынскім раёне знайшлі бомбы

Грыбнік у Столінскім раёне знайшоў у лесе авіяцыйную бомбу часоў Другой сусветнай вайны

Ва Украіне знайшлі восем брытанскіх знішчальнікаў часоў Другой сусветнай. Савецкія ўлады закапалі іх у лесе, каб не плаціць за ленд-ліз

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
10