Як сцвярджаюць ягоныя суседзі, мужчына перастаў выходзіць з дома, калі яму было 16 гадоў.

«Я хачу быць упэўненым, што жанчыны не будуць набліжацца да мяне. Прадстаўніцы супрацьлеглага полу вельмі палохаюць мяне», — патлумачыў руандзец.

Іранічна, але менавіта суседкі дапамагаюць выжыць пустэльніку. Жанчыны перакідваюць праз плот ежу і рэчы першай неабходнасці для суседа. Той, аднак, штораз, як бачыць жанчын, хаваецца ад іх у сваім доме. Мяркуецца, што руандзец хворы на гінафобію, так называецца псіхалагічны разлад, калі чалавек адчувае ірацыянальны страх перад жанчынамі.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
7
Сумна
7
Абуральна
0