Наша Ніва. Надпіс, згенераваны нейрасеткай glif.app

Наша Ніва. Надпіс, згенераваны нейрасеткай glif.app

1) Чалавека, які хоча рабіць тыктокі (гэтым разам трэба рускамоўны)

Задача — і пісаць тэксты для тыктокаў, і здымацца. Базавыя патрабаванні — трэба быць добрым апавядальнікам, умець апісваць падзеі, фармуляваць навіны і, безумоўна, добра трымацца ў кадры. Патрэбныя разуменне інфармацыйнага кантэксту, адчуванне важнага ці цікавага. 

2) Журналіста, які хоча працаваць з відэа, пісаць сцэнары відэасюжэтаў

Нам патрэбныя людзі, здольныя пісаць сцэнары для відэасюжэтаў (партрэтных і пра падзеі). Базавае патрабаванне — уменне добра пісаць. Акрамя таго, трэба ўмець шукаць інфармацыю, у тым ліку распытваць людзей. Калі вы пры гэтым гатовыя працаваць і ў кадры — вялікі дадатковы плюс. Журналісцкі або ютуберскі досвед — перавага пры адборы. Калі вы маеце журналісцкі досвед, але ніколі не працавалі з відэа — не бяда. Калі вы гатовыя вучыцца, то пішыце нам з прыкладамі сваіх тэкставых публікацый.

3) Маеце ідэі сваіх праграм у тыктоку і ютубе?

Стукайцеся да нас, мы гатовыя разглядаць. 

Праца па афіцыйнай дамове, заробак на картку, Рэдакцыя дапамагае ў легалізацыі. Выдатны калектыў.

Дасылайце свае прапановы + інфармацыю пра сябе + спасылкі на свае сацыяльныя сеткі + усё, што можа сведчыць на вашу карысць на [email protected]. Можна высылаць і прыватна ў сігнал і тэлеграм тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе.

Клас
17
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
4