Актывісты ўшаноўваюць памяць ахвяр палітычных рэпрэсій. Шымкент, Казахстан, май 2020 года

Актывісты ўшаноўваюць памяць ахвяр палітычных рэпрэсій. Шымкент, Казахстан, май 2020 года

Як паведаміла 18 верасня Генеральная пракуратура краіны, у рассакрэчаных справах знаходзяцца дакументы на 516 тысяч чалавек, дэпартаваных з іншых рэгіёнаў Савецкага Саюза ў 1940-я гады, з якіх 311 тысяч ужо рэабілітаваныя. Гэта датычыць таксама дэпартаваных з беларускіх зямель.

У 2020 годзе ўлады Казахстана прынялі ўказ аб стварэнні дзяржаўнай камісіі рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій.

На першым пасяджэнні дзяржаўнай камісіі 3 снежня 2020 года былы дзяржаўны сакратар Крымбек Кушэрбаеў, які тады ўзначальваў камісію, заявіў, што яе задача — «аднаўленне гістарычнай справядлівасці для ўсіх катэгорый ахвяр палітычных рэпрэсій у савецкі перыяд».

Казахстанскія актывісты і праваабаронцы кажуць, што ў сучасным Казахстане працягваецца пераслед з палітычных матываў: улады затрымліваюць і саджаюць крытыкаў іх палітыкі, але адмаўляюць наяўнасць у краіне рэпрэсій і палітвязняў.

Пачынаючы з 1937 года на тэрыторыі Казахстана былі самыя буйныя лагеры структуры ГУЛАГа — АЛЖИР («Акмолинский лагерь жён изменников Родины»), Степлаг (Особлаг № 4, лагер для палітычных зняволеных у пасёлку Кенгір Карагандзінскай вобласці Казахстана), Карлаг (Карагандзінскі папраўча-працоўны лагер).

Рэспубліка практычна ператварылася ў адну вялікую турму. За гады рэпрэсій у лагеры Казахстана толькі афіцыйна саслана больш за 5 млн чалавек. Але неафіцыйныя звесткі значна перавышаюць гэтую лічбу.

У Казахстане ўшанаванне памяці рэпрэсаваных адбывалася і ў часы прэзідэнцтва Нурсултана Назарбаева. У 2017 годзе Мая Кляшторная, дачка расстралянага беларускага паэта Тодара Кляшторнага, узяла ўдзел у памятных захадах у мемарыяльным комплексе на месцы былога «Акмолінскага лагера жонак здраднікаў Радзімы», дзе была ў дзяцінстве разам з маці. У той дзень яна пагутарыла з тагачасным прэзідэнтам Назарбаевым, які наведаў акцыю.

  Мая Кляшторная, былая заняволеная ГУЛАГа, і тагачасны прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, 2017 год

Мая Кляшторная, былая заняволеная ГУЛАГа, і тагачасны прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, 2017 год

У Беларусі, нягледзячы на дзейнасць у 1990—1995 гг. Часовай камісіі Вярхоўнага Савета ў справах ахвяр палітычных рэпрэсій 1930—1950 гг. і прыняцце Закона аб правах рэпрэсаваных і іхніх сем’яў, масавага рассакрэчвання дакументаў, датычных рэпрэсій, не было. У пачатку 1990-х гадоў асобным даследнікам і блізкім рэпрэсаваных быў дадзены абмежаваны доступ да некаторых спраў, аднак з прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі гэтая практыка спынілася.

Клас
46
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
4