Офіс банка ў Лондоне. Фота: Alastair Grant / AP

Офіс банка ў Лондоне. Фота: Alastair Grant / AP

Як паведамляецца, HSBC, якая базуецца ў Лондане і з'яўляецца найбуйнейшым еўрапейскім банкам па сукупных актывах, а таксама ўваходзіць у топ-10 па гэтым паказчыку ў свеце, яшчэ ў мінулым месяцы накіравала паведамленні сваім бізнэс-кліентам аб тым, што з 27 кастрычніка яна больш не будзе абслугоўваць камерцыйныя плацяжы ў абедзве краіны з-за «ўсё больш складанай нарматыўна-прававой сітуацыі».

У разасланых кампаніяй лістах паведамлялася, што гэтая пастанова была прынятая з мэтай «мінімізацыі аперацыйнай нагрузкі на Расію і Беларусь нават у тых выпадках, калі такая дзейнасць дазволеная дзейным заканадаўствам і нарматыўнымі актамі».

Прадстаўнікі HSBC заявілі, што група па-ранейшаму разлічвае завяршыць продаж свайго расійскага бізнэсу мясцоваму крэдытору Expobank у 2023 годзе, аднак здзелка ўсё яшчэ чакае адабрэння мясцовых органаў, пры гэтым, паводле іх слоў, новыя абмежаванні на грашовыя пералічэнні не звязаны з перадачай актываў, што маюць адбыцца.

Чытайце таксама:

Банкаўскія карткі для паездак за мяжу. Што прапануюць беларускія банкі

Прыёрбанк павялічыў камісію за абслугоўванне валютных рахункаў

Аўстрыйскі «Райфайзэн» спыняе супрацоўніцтва з беларускімі банкамі са жніўня — крыніцы

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1