Фота: freepick.com

Фота: freepick.com

23-гадовы хлопец выпіваў з сябрамі ў бары на праспекце Незалежнасці. Праходзячы міма склада, ён заўважыў на зямлі ўпакоўкі з півам і прыхапіў дзве ўпакоўкі з сабой.

Усяго было скрадзена 48 бляшанак на 130 рублёў.

Міліцыя хутка па запісах камер відэаназірання ўстанавіла асобу аматара піва. Калі хлопцу патэлефанавалі, той не стаў адмаўляцца і сумленна ва ўсім прызнаўся, а шкоду добраахвотна кампенсаваў.

Раней малады чалавек да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Суд прызнаў яго вінаватым у крадзяжы і прысудзіў штраф 30 базавых (1110 рублёў). З улікам кампенсацыі шкоды і іншых момантаў мінчук пераплаціў за напой больш чым у дзесяць разоў.

Чытайце таксама:

У Гальшанах тамада на вяселлі абакраў маладых

Работнік мясаперапрацоўчага завода вынес пад адзеннем 100 кілаграмаў мяса

У Маларыце ў мужчыны з падвала прапала 70 слоікаў з закаткамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1