Ілюстрацыйнае фота Мінабароны Украіны

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны Украіны

Беларускія памежнікі адмовілі ва ўездзе ў краіну грамадзянцы Украіны з-за фатаграфіі яе айчыма ў вайсковай форме, якую знайшлі сілавікі пры аглядзе яе тэлефона, распавялі «Медыязоне» блізкія дзяўчыны.

Ва ўкраінкі Алены ў Беларусі жыве яе хлопец, з якім яна хацела пабрацца шлюбам і працягнуць жыць у Беларусі. Дзеля гэтага дзяўчына выехала з Украіны ў Польшчу, а з Польшчы ў Беларусь.

На польска-беларускай мяжы супрацоўнікі КДБ узялі ў Алены на праверку тэлефон. Там яны выявілі фатаграфію яе айчыма з мамай. Айчым Алены на фатаграфіі быў ва ўкраінскай вайсковай форме. Пасля агляду тэлефона дзяўчыне паставілі забарону на ўезд у краіну і развярнулі назад.

Блізкія Алены кажуць, што памежнікі папярэдзілі дзяўчыну, што яна не зможа больш уехаць у Беларусь праз ніводны пункт пропуску.

Хлопец Алены паспрабаваў аспрэчыць рашэнне памежнікаў, для гэтага ён прыехаў у пункт пропуску, дзе развярнулі яго дзяўчыну, але яму паведамілі, што гэта бессэноўна.

«Медыязона» датэлефанавалася на гарачую лінію Дзяржпагранкамітэта, там паведамілі, што інфармацыю даць не могуць.

«Па-першае, мы не даем ніякай інфармацыі аб асобах, якія перасякаюць мяжу. Другі момант — на падставе закона №105 «Аб парадку ўезду і выезду замежных грамадзян» можа быць адмоўлена ва ўездзе без тлумачэння прычын. Вы можаце напісаць зварот на імя старшыні Дзяржпагранкамітэта. Я думаю, наўрад ці гэта дапаможа. Калі закрылі ўезд, то, як правіла, ужо чалавек не заедзе ніколі», — паведамілі на гарачай лініі ГПК.

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
17