Фота: ДАІ

Фота: ДАІ

Буйная аварыя адбылася раніцай 6 верасня на МКАД, паведамляе Tochka.by.

На ўнутраным кальцы МКАД сутыкнуліся як мінімум тры аўтамабілі. Прычым транспарт у выніку аварыі развярнула так, што ён перакрыў усе палосы аўтадарогі на ўнутраным кальцы.

Праз гэта на 34-м кіламетры дарогі ад вуліцы Громава ў кірунку Брыкета ўскладнены рух.

Утварыўся затор, які, мяркуючы з інфармацыі відавочцаў, расцягнуўся амаль на сем кіламетраў. У ДАІ рэкамендуюць выбіраць іншы маршрут.

Чытайце таксама:

Механізатар у Глыбоцкім раёне загінуў, рамантуючы камбайн

У Оршы п'яны імяніннік пашкодзіў два аўтамабілі і ўрэзаўся ў дом

У Брэсце ёсць свая Барбі. Яна рассякае па горадзе на ружовым BMW F30

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0