Рэч у тым, што Мелказёраў — не першы, хто прыдумаў каламбур «Кайлі Міндоўг». Гэтую гульню слоў ён пачуў ад беларускай дызайнеркі Караліны Паляковай — яе твітар з такой назвай цяпер мае 635 падпісчыкаў.

Сам Мікіта ў анонсе новага праекта адзначыў, што «гісторыя з назвай цікавая», і паабяцаў расказаць яе як-небудзь пазней. А вось Караліна была больш шматслоўнай і выклала ў сторыс скрын перапіскі з Мелказёравым, з якім яна сябруе, дзе тройчы адмаўляе яму ў дазволе выкарыстаць спалучэнне «Кайлі Міндоўг» для ютуб-праекта.

Тым не менш Мікіту гэта не спыніла. За цікавую назву канала Мелказёраў атрымаў шмат кампліментаў.

Палякова напісала твіт, дзе спытала ў падпісчыкаў, як бы яны адрэагавалі на сітуацыю на яе месцы. Адказы былі такія:

Пазней Караліна распавяла ў сацсетках больш пра гэтую гісторыю. Паводле яе, яны з Мелказёравым абмеркавалі сітуацыю: Мікіта патлумачыў яе тым, што не пачуў пра адмову ў яе словах пра назву. 

«Часам я мару, як пішу рэп, а таксама часам шпацырую з Мікітам і перапісваюся. Я прыдумала панч для свайго рэпа, які б меў сабе імя Кайлі Міндоўг. Падзялілася з Мікітам, якога трымала за сябра. Ён запытаў: «Можна сп***іць?»

Я кажу: «Не, гэта мой творчы псеўданім, толькі за вялікія грошы». У дзень каранацыі Міндоўга я так назвала свой акаўнт у твітары — Кайлі Міндоўг. Мне Мікіта піша: «А мы ўжо для праграмы робім стыль з такой назвай». Я кажу: «Эй, не, ты што, не!»

На трэці раз гэты блогер паказаў мне гэтую застаўку шоу, і я проста ўспыхнула: «Не!»

Як бачна, гэты мужчына «Не!» не чуе, і ён можна красці крэатывы і хаваць такія факты, і пісаць «гісторыя нэймінгу цікавая», а ў твар мне казаць: «Так-так, я скраў, так, будзе скандал на ўвесь твітар, але гэта мой найлепшы крадзеж».

Я выкаціла ўмову, па якой я пагаджаюся аддаць гэты нэймінг, і атрымала ў разы менш і яшчэ размову ў стылі «А я неяк не чуў, што ты казала «не». З майго боку давер да чалавека ўпаў».

Сам Мікіта прызнаў у эфіры «Звычайнай раніцы», што назва «Кайлі Міндоўг» — цалкам ідэя Караліны Паляковай. А таксама пракаментаваў гэтую гісторыю ў шоу і ў сваім інстаграме:

«Мне і камандзе зусім не хацелася распачынаць чарговы канфлікт. Мяркую, нам яны не трэба сёння зусім. Я прызнаю сваю памылку і віну ў тым, што выкарыстаў назву твітара Караліны Паляковай для новага канала. Прашу прабачэння ў Караліны і людзей, якіх гэты кейс абразіў. 

Меркаванні наконт сэксізму — тут зусім не. Я і каманда «Маліны» паважаем і жанчын, і мужчын. Крэатыў Караліны цудоўны, я ў яго ўлюбіўся, але своечасова не адрэагаваў на заўвагі і не маю права яго выкарыстоўваць надалей. Назву канала мы зменім».

Мелказёраў просіць прапаноўваць новыя варыянты назвы для канала ў каментарах пад першым выпускам ці ў яго інстаграме. Сама Караліна тым часам перайменавала свой твітар, яго новая назва — «Жыццё Маліна».

Мікіта Мелказёраў запусціў новы праект — «Кайлі Міндоўг»

Мікіта Мелказёраў набіў сабе тату з Караткевічам і кацянятамі ФОТАФАКТ

Мікіта Мелказёраў: Мы навучаныя з дзяцінства, што ёсць якаснае рускае, а наша — нібыта пародыя на ўсё

Клас
10
Панылы сорам
83
Ха-ха
27
Ого
13
Сумна
9
Абуральна
14

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?