Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Эксперымент па аплаце працы транспарту стартуе ў Мінску 1 верасня. Пра яго падрабязнасці распавяла БелТА намесніца старшыні камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Вольга Лявошка.

Згодна з пастановай Саўміна №22, у Мінску праводзіцца эксперымент па аплаце транспартнай працы пры выкананні гарадскіх аўтамабільных перавозак пасажыраў транспартам агульнага карыстання. «Мы ставім сабе задачу ў рамках эксперыменту арганізаваць улік усіх катэгорый перавезеных пасажыраў, асабліва льготнай катэгорыі, і пралічыць усе выдаткі, звязаныя з працай транспарту, — адзначыла Вольга Лявошка. — Ільготная катэгорыя грамадзян, якая мае права бясплатнага праезду ў гарадскім пасажырскім транспарце, вызначана заканадаўствам. Дадаткова ў Мінску права на бясплатны праезд маюць і студэнты 1-2-х курсаў сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі».

Права бясплатнага праезду забяспечваецца на падставе дакумента, які пацвярджае права на льготы. Напрыклад, сёння школьнікі і студэнты 1-2-х курсаў сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі маюць такое права на падставе карты навучэнца, білета навучэнца «вучнёўскі білет» (пры іх адсутнасці — даведкі).

Паводле яе слоў, з 1 верасня навучэнцам двух сталічных каледжаў і чатырох школ будуць выдадзены бескантактавыя смарт-карты, аналагічныя праязному.

«На першапачатковым этапе эксперыменту мы ўзялі чатыры школы і два каледжы, каб забяспечыць навучэнцаў гэтых навучальных устаноў спецыяльнай карткай. Ужо распрацаваны яе макет, — паведаміла намеснік старшыні камітэта. — Гэты эксперымент мы пачынаем менавіта са школьнікаў, бо культура аплаты праезду павінна фармавацца са школьнай лаўкі. Хай для дзіцяці праезд каштуе нуль рублёў, але, ужо заходзячы ў грамадскі транспарт, ён будзе разумець, што трэба прыкласці да валідатара картку і зрабіць аплату. Такім чынам, гэта ўвойдзе ў звычку ў далейшым, што за праезд неабходна плаціць».

Далей, з 1 кастрычніка, у рамках эксперыменту карткі будуць выдадзены льготнай катэгорыі грамадзян – інвалідам, ветэранам вайны.

«Мы плануем забяспечыць іх такімі ж карткамі праз аддзяленні Фонду сацыяльнай абароны, — сказала Вольга Лявошка. — А з 1 студзеня 2024 года ў планах забяспечыць выдачай картак усіх грамадзян ільготных катэгорый. Гэта будзе зручна і самім пасажырам, і ў нас будзе магчымасць удасканальваць парадак кампенсацыі выдаткаў з бюджэту за выкананую транспартную працу».

Чытайце таксама:

Ад сёння ў Мінску дзейнічае адзіны праязны

Новую мадэль аплаты праезду для льготнікаў апрабуюць у грамадскім транспарце ў Мінску

Доля электратранспарту ў гарадскіх перавозках Мінска — амаль палова

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0