Кіраўнік МЗС Грузіі Грыгол Вашадзэ на сустрэчы з міністрам замежных спраў Літвы Вігаўдасам Ушацкасам звярнуўся з просьбай да Літвы называць яго краіну Georgija. У сераду Літва павінна атрымаць афіцыйны зварот Грузіі.

Сваю просьбу Грузія матывуе тым, што Georgija — гэта гістарычная назва, а ў назвы «Грузія» славянскае паходжанне.

Просьба, зазначаюць у МЗС Літвы, не была нечаканай, пра гэта некалькі разоў згадвалася і раней, але да гэтага часу афіцыйных крокаў не рабілася. Беларусь, напрыклад, таксама мае намер звярнуцца да Літвы з просьбай перайменаваць яе ў «Беларусь», а не карыстацца назвамі «Балтарусія» і «Гудзія».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?