Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

У першым паўгоддзі 2023-га беларусы кожны дзень трацілі ў сярэднім 20 рублёў на пакупкі. Такую статыстыку падрыхтаваў Белстат да Дня гандлю, які сёлета выпаў на 30 ліпеня, звярнула ўвагу Tochka.by.

У 2022 годзе агульная доля продажу айчынных тавараў склала больш за палову — 60,9%.

Ілюстрацыя Белстата

Ілюстрацыя Белстата

Калі браць асобныя прадукты, то ў кошыках пакупнікоў былі яйкі толькі беларускай вытворчасці, масла беларускай вытворчасці — у 99,9% выпадкаў, а мяса і мясныя прадукты — у 99,4%.

З нехарчовых тавараў беларускай вытворчасці самая высокая доля ў мэблі (73,1%).

Таксама пакупнікі часта выбіралі беларускія панчошна-шкарпэткавыя вырабы (71,9%) і нацельную бялізну (61%).

Што беларусы купляюць у інтэрнэце

Белстат назваў топ-5 тавараў, якія ў 2022 годзе беларусы куплялі ў інтэрнэт-крамах часцей, чым нешта іншае.

На першым месцы аказаліся электрабытавыя прыборы і інструменты. Іх доля ў агульным тавараабароце інтэрнэт-крам у 2022-м дайшла да 12,2%. Другое месца занялі пакупкі аўтааматараў — «дэталі і прылады для аўтатранспартных сродкаў» (11,9%). Трэцяя катэгорыя тавараў па папулярнасці —адзенне (9,4%).

Практычна на адным узроўні знаходзіліся парфумерна-касметычная прадукцыя і туалетныя рэчы (7,7%) і будаўнічыя матэрыялы (7,6%).

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2