Энес Кантэр Фрыдам. Фота: яго інстаграм

Энес Кантэр Фрыдам. Фота: яго інстаграм

Былы гулец НБА Энес Кантэр Фрыдам распавёў, што разглядае магчымасць балатавацца ў Кангрэс ЗША.

«Я хачу балатавацца ў штаце, дзе больш за ўсё цэняць свабоду, а таксама дзе шмат сонца і пляжаў (відаць, маецца на ўвазе Каліфорнія. — «НН»).

Мне яшчэ рана балатавацца, бо цяпер, на жаль, наша краіна моцна падзеленая. Як толькі вы трапляеце ў палітыку, вы губляеце 50 адсоткаў людзей. Таму, калі прыйдзе час, я абавязкова падумаю пра гэта, можа быць, у 2026-м ці 2028-м, хутчэй — у 2028-м.

Кожны раз, калі я прыходжу на Капіталійскае ўзвышша па працы, усе кажуць: «Чаго ты чакаеш? Нам патрэбна ваша меркаванне. Данясі сваё меркаванне да Кангрэса або Сената і паспрыяй велізарным зменам». Такім чынам, я буду балатавацца, але думаю, што цяпер яшчэ занадта рана», — цытуе словы Энеса Sports.ru.

Энес Кантэр Фрыдам мае турэцкае паходжанне. Ён нарадзіўся ў 1992 годзе ў Цюрыху, кар'еру пачынаў у стамбульскім «Фенербахчэ», а потым з'ехаў у НБА. Апошні клуб, за які ён гуляў, быў «Бостан Селтыкс». Выступаў таксама за зборную Турцыі.

У юнацтве Кантэр захапіўся рухам «Хізмет», заснаваным рэлігійным прапаведнікам Фетхулахам Гюленам. Пасля спробы дзяржаўнага перавароту ў ліпені 2016 года, у арганізацыі якога былі абвінавачаныя прыхільнікі Гюлена, бацька Энеса Мехмет Кантэр выступіў з адкрытым лістом, у якім адрокся сына, прасіў яго змяніць прозвішча і выбачыўся перад Эрдаганам. Баскетбаліст у лісце ў адказ таксама адрокся родных.

20 мая 2017 года пашпарт Кантэра быў ануляваны ўрадам Турцыі, праз шэсць дзён быў выдадзены ордар на яго арышт, Кантэр быў абвешчаны членам «тэрарыстычнай групоўкі», які быў абавязаны з'явіцца ў Турцыю для суда пад пагрозай пазбаўлення грамадзянства. У 2021-м ён атрымаў грамадзянства ЗША.

У сакавіку 2022 года Энес Кантэр Фрыдам выказаўся наконт сітуацыі ў Беларусі.

Энес назваў Аляксандра Лукашэнку «самаабраным дыктатарам», які дапамагае Пуціну ў вайне, і заклікаў распаўсюдзіць усе санкцыі супраць Расіі і на Беларусь.

«Ён уцягнуў народ Беларусі ў вайну, якой народ не хоча», — напісаў спартсмен.

Чытайце таксама:

Нямецкі футбольны клуб устанавіў унікальны рэкорд: на полі было адразу трое братоў

Ціманоўская выйграла срэбра на чэмпіянаце Польшчы ў бегу на 200 метраў

«Вялікая колькасць беларусаў моўчкі назірае за забойствамі». Украінскім шахматыстам рэкамендуюць не паціскаць рукі беларусам і расейцам

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2