Віленская беларуская гімназія імя Францішка Скарыны

Віленская беларуская гімназія імя Францішка Скарыны

«Шаноўныя бацькі дзяцей-беларусаў Вільні!

Мы, беларускія настаўнікі, адукацыйныя прафесіяналы і вельмі матываваныя бацькі, стварылі ініцыятыўную групу для адкрыцця яшчэ адной беларускамоўнай школы. Каб распачаць узаемадзеянне з Дэпартаментам адукацыі Літвы і іншымі дзяржаўнымі структурамі, нам неабходна ведаць колькасць дзяцей, якія могуць стаць вучнямі такой навучальнай установы.

Наша мэта — даць магчымасць атрымаць беларускім дзецям адукацыю на роднай мове, а таксама стварыць утульную атмасферу для беларусаў Вільні».

Сёння ў Літве існуе толькі адна беларускамоўная школа — гімназія імя Францішка Скарыны ў Вільні. Бацькі беларускіх школьнікаў часта наракаюць, што патрапіць туды складана праз вялікую колькасць ахвотных, нагадвае «Будзьма».

Чытайце таксама:

Вучняў стала амаль у два разы болей. Як змянілася Віленская гімназія Скарыны пасля 2020-га

У Літве школьны іспыт па беларускай мове здаюць 5 выпускнікоў. Але летась не было ніводнага

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
4