Фота: сацсеткі Аляксандры Герасімені

Фота: сацсеткі Аляксандры Герасімені

Падняты падбародак

Не трэба паднімаць вочы ўгару, каб паглядзець, куды плывеш. Становішча цела павінна быць роўным — у тым ліку і галава. Не бойцеся намачыць падбародак. Успомніце, як вы звычайна стаіце — вось такім жа павінна быць становішча цела ў вадзе. Калі вы пад час плавання бачыце людзей на пляжы, вы дакладна робіце ўсё няправільна.

Кісці няправільна ўваходзяць у ваду

Запомніце: кісць не павінна быць працягам рукі, яна павінна ўваходзіць у ваду крыху пад вуглом. Калі яны разам утвараюць лінію, то рука крыва ўваходзіць у ваду і ідзе ўбок замест таго, каб ісці наперад. 

Няправільная праца ног ад калена

Часцей за ўсё недасведчаныя плыўцы проста згінаюць-разгінаюць калені. А нага павінна працаваць уся — у тым ліку і сцягно. Важна, каб у вадзе ногі былі практычна прамыя.

Плывец не паварочвае цела

Яшчэ адна памылка пачаткоўцаў — трымаць корпус у напружанні і інтэнсіўна працаваць рукамі. Трэба, каб падчас плавання цела круцілася як вінт, які закручваюць, — направа-налева для таго, каб было лёгка праносіць рукі. Плечы пры гэтым павінны перамяшчацца толькі ўніз-уверх.

Няправільнае размеркаванне цэнтра цяжару ўсяго цела

Уявіце, што вы стаіце на адной назе ці робіце «ластаўку» — каб выканаць гэтае практыкаванне, трэба злавіць баланс. Тое самае датычыцца і плавання. Даволі часта людзі не могуць злавіць баланс у вадзе, і тады ногі пачынаюць тануць і ператвараюцца ў якар, які прытарможвае. У выніку даводзіцца прыкладаць шмат сіл і энергіі для таго, каб прасунуць сябе наперад. А калі злавіць баланс, то можна лёгка плыць і атрымліваць асалоду замест таго, каб змагацца са стыхіяй.

Чытайце таксама:

Вось што трэба ведаць пра фізічную актыўнасць, калі ваша мэта — пахудзець

Французская Рыўера больш не ў трэндзе. Колькі каштуе адпачынак на топ пяці курортах, дзе бавяць час рэальна багатыя і знакамітыя

Палова новых лекаў на рынку не мае дадатковай тэрапеўтычнай каштоўнасці

Клас
79
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
3