Фота: aari.ru

Фота: aari.ru

Прэс-служба Арктычнага і антарктычнага навукова-даследчага інстытута заявіла, што магчымы выхад айсберга А23а ў чыстыя воды ў гэтым годзе залежыць ад шматлікіх фактараў, уключаючы ўздзеянне плыняў, выступы падводнага рэльефу і метэаралагічныя ўмовы. Калі гэта адбудзецца, то айсберг пачне хутка раставаць, узровень вады сусветнага акіяна, адпаведна, павялічыцца і ўзнікне пагроза падтапленняў.

Айсберг аддзяліўся ад ледніка ў верасні 1986 года. Доўгі час А23а быў месцам, дзе размяшчалася савецкая сезонная навуковая база «Дружная-1».

Паведамляецца, што плошча айсберга складае амаль 4170 квадратных кіламетраў. Для параўнання: плошча Мінска — каля 349 квадратных кіламетраў. Такім чынам, айсберг большы за Мінск амаль у 12 разоў. Хуткасць яго перамяшчэння — 150 кіламетраў за месяц.

Чытайце таксама:

«Нават пасля вяртання выліваю на сябе значна больш парфумы, чым рабіў гэта раней». Малады навуковец расказаў пра сваю працу ў Антарктыдзе

Ад Антарктыды адкалоўся гіганцкі айсберг. Яго плошча — амаль пяць Мінскаў

Маск запусціў Starlink на Антарктыдзе. Цяпер ён даступны на ўсіх кантынентах

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
22
Сумна
5
Абуральна
2