Спадарожнікавы здымак вайсковага лагера пад Асіповічамі, дзе цяпер знаходзяцца вагнераўцы. Фота: Maxar

Спадарожнікавы здымак вайсковага лагера пад Асіповічамі, дзе цяпер знаходзяцца вагнераўцы. Фота: Maxar

Паводле інфармацыі спікера Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Паўла Юсава, па стане на 17 ліпеня ў Беларусі знаходзіцца ад 500 да 700 наймітаў ПВК «Вагнер». Словы спікера прыводзіць выданне «РБК-Украіна».

Юсаў адзначае, што вагнераўцы заязджаюць у Беларусь без зброі, апроч навучання беларускіх вайскоўцаў, яны таксама будуць займацца дэстабілізацыяй абстаноўкі на мяжы з Еўрасаюзам.

«Частка вагнераўцаў будзе трэніраваць беларускіх сілавікоў і вайскоўцаў, а астатнія будуць «нерваваць» Польшчу і іншыя краіны ЕС і НАТА. Украіне пры гэтым, нягледзячы на ​​іх колькасць і баявы досвед, яны прамой пагрозы не нясуць, бо прыязджаюць у Беларусь раззброенымі», — заявіў прадстаўнік ГУР Украіны Павел Юсаў.

Нагадаем, што, паводле апошняй інфармацыі, у беларускім лагеры пад Асіповічамі ўжо знаходзіцца каля 100 адзінак вайсковай тэхнікі ПВК «Вагнер».

Перамяшчэнне расійскіх наймітаў ужо прывяло да рэзкага павелічэння колькасці польскіх вайскоўцаў і паліцыянтаў на мяжы з Беларуссю.

Чытайце таксама:

У Дзярждуме Расіі заявілі, што ПВК «Вагнер» патрэбная ў Беларусі для будучага захопу Сувалкскага калідора

«Вагнераўцы» могуць з'явіцца сярод мігрантаў, якія шукаюць шлях у ЕС з Беларусі — прэзідэнт Літвы

Трамп патлумачыў, як хоча прымусіць Зяленскага і Пуціна заключыць мірнае пагадненне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?